Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:13 ]  Сьпікерам парлямэнту Ўкраіны абраны саюзьнік Кучмы


КІЕЎ Украінскі парлямэнт сёньня абраў новым сьпікерам Уладзімера Літвіна, палітычнага саюзьніка прэзыдэнта Кучмы. Літвін атрымаў у падтрымку 226 галасоў. Гэта мінімальная колькасьць, якая была патрэбная дзеля абраньння, бо ў парлямэньце Ўкраіны – 450 дэпутатаў. За Літвіна галасавалі прадстаўнікі прапрэзыдэнцкай фракцыі "Наша Украіна," сацыял-дэмакраты і дэпутаты, якія ня ўдзельнічаюць у фракцыях. Дэпутаты чатырох апазыцыйных партыяў пакінулі залю паседжаньняў пасьля галасаваньня.
XS
SM
MD
LG