ТБІЛІСІ Амэрыканскія вайсковыя інструктары сёньня афіцыйна распачалі двухгадовую праграму дапамогі грузінскім войскам у барацьбе з тэрарызмам. Прадстаўнікі ЗША кажуць, што напачатку будзе весьціся навучаньне грузінскіх афіцэраў і ваенных адмыслоўцаў. Потым пройдзе стодзённая праграма тактычнага навучаньня для спэцпадразьдзяленьняў войска Грузіі. У навучаньні павінныя ўзяць удзел каля дзьвюх тысячаў грузінскіх вайскоўцаў. Паводле амэрыканскага ўраду, групы тэрарыстаў зьвязаныя зь сеткай Аль-Кайда, хаваюцца ў Панкіскай цясьніне на поўначы ад сталіцы Грузіі – Тбілісі.