Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:43 ]  Прэзыдэнт ЗША прыбыў у Італію


РЫМ Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня прыбыў у Рым. Італія будзе апошняй краінай, якую Буш наведае падчас цяперашняга візыту ў Эўропу. Заўтра амэрыканскі прэзыдэнт возьме ўдзел у саміце НАТО, на якім упершыню будзе задзейнічана новая Рада НАТО-Расея. Да адлёту ў Рым Буш выступіў з прамовай на вайсковых могілках у французкай Нармандыі, дзе пахаваныя больш як 9 тысячаў вайскоўцаў Злучаных Штатаў, палеглых падчас Другой Усясьветнай вайны. У сваім выступе перад францускімі вэтэранамі, у прысутнасьці прэзыдэнта Францыі Жака Шырака, Буш параўнаў ахвяраў ранейшых часоў з ахвярамі вайны супраць тэрарызму.
XS
SM
MD
LG