БЯЛГРАД. У хуткім часе Югаславія можа перадаць басьнійскага сэрба Ранка Сэсыча ў рукі Міжнароднага трыбуналу ААН у справе ваенных злачынстваў у былой Югаславіі. Пра гэта сёньня паведамілі прадстаўнікі югаслаўскай юстыцыі. Сэсыч быў арыштаваны сэрбскай паліцыяй у сыботу. Яго абвінавачваюць у шэрагу забойстваў і іншых злачынстваў у лягеры Лука, які ў 1992 годзе знаходзіўся каля басьнійскага мястэчка Брчко.