Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:14 ]  Рэальная пагроза інда-пакістанскай вайны


ІСЛЯМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф у звароце да народу краіны заявіў, што напружанасьць у адносінах з Індыяй дасягнула вышэйшага пункту і існуе рэальная пагроза пачатку вайны. Сёньня пакістанскае дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што ў выніку індыйскіх абстрэлаў пакістанскай тэрыторыі ў вёсках уздоўж кашмірскай мяжы загінулі 6 чалавек і 16 былі параненымі. Сёньня ж брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэр правёў тэлефонную размову з кіраўніком Пакістану Пэрвэзам Мушарафам. Блэр таксама плянуе размову з індыйскім прэм’ерам Ваджпаі. Увечары чакаецца прылёт у зону канфлікту міністра замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэка Стро.
XS
SM
MD
LG