Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:25 ]  Прэзыдэнт ЗША ўшанаваў памяць палеглых


КОЛВІЛ-СУР-МЭР (Францыя). Сёньня, у Дзень памяці, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выступіў з прамовай на вайсковых могілках у Нармандыі, дзе пахаваныя больш як 9 тысячаў вайскоўцаў Злучаных Штатаў, палеглых у часе Другой Усясьветнай вайны. У сваім выступе перад францускімі вэтэранамі, у прысутнасьці прэзыдэнта Францыі Жака Шырака, Буш зьвязаў ахвяраў ранейшых часоў з ахвярамі вайны супраць тэрарызму. Раней прэзыдэнты ЗША і Францыі наведалі Сэнт-Мэр-Эгліз – першае францускае мястэчка, вызваленае войскамі саюзьнікаў пасьля высадкі ў Нармандыі ў 1944 годзе.
XS
SM
MD
LG