ПЛОЎДЗІЎ (БАЎГАРЫЯ). Афіцыйны Ватыкан сёньня ўпершыню прызнаў, што дзеля слабога здароўя папы рымскага Яна Паўла ІІ ён, магчыма, будзе вымушаны скараціць праграму сваіх замежных паездак. У ліпені Ян Павел ІІ наведае Таронта з нагоды каталіцкага Дня Моладзі, аднак візыты ў Мэксыку і Гватэмалу, магчыма, будуць скасаваныя. Сёньня 82-гадовы папа заканчвае чатырохдзённы візыт у Баўгарыю.