Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:18 ]  Візыт міністра абароны Афганістану ў Таджыкістан


ДУШАНБЭ. Міністар абароны Афганістану Мухамэд Фахім заявіў, што афганскія ўлады забясьпечваюць бясьпеку ў краіне напярэдадні скліканьня Лойя Джыргі – усеафганскай рады старэйшынаў, першае паседжаньне якой павінна пачацца ў Кабуле ў наступным месяцы. Але, паводле Фахіма, трэба быць пільнымі, таму што застаецца верагоднасьць нападаў і тэрактаў з боку ворагаў новай афганскай улады. Міністар зрабіў гэтую заяву ў Душанбэ, дзе ён меў перамовы з прэзыдэнтам Таджыкістану Эмамалі Рахмонавым і міністрам абароны Шэралі Хайрулаевым. Галоўныя тэмы перамоваў – барацьба супраць кантрабанды наркотыкаў, ваеннае супрацоўніцтва і дапамога Кабулу ў аднаўленьні дарог і мастоў.
XS
SM
MD
LG