ІСЛЯМАБАД. Сёньня Пакістан зрабіў шэраг крокаў для ўзмацненьня сваёй прысутнасьці на мяжы з Індыяй. Іслямабад паінфармаваў сваіх партнэраў па антытэрарыстычнай кааліцыі, што ён змушаны перавесьці некаторыя свае аддзелы з афганскай мяжы на індыйскую. Адначасова Пакістан мае намер папрасіць ААН вызваліць ад абавязкаў пакістанскую брыгаду, якая бярэ ўдзел у міжнародных міратворчых сілах у Сьера-Лэоне.