Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:17 ]  Прэзыдэнт Кыргыстану прыняў адстаўку габінэту міністраў


БІШКЕК. Сёньня прэзыдэнт Кыргыстану прыняў адстаўку габінэту міністраў краіны начале з Курманбэкам Бакіевым. Габінэт падаў у адстаўку ў часе паседжаньня Рады Бясьпекі краіны, пасьля таго, як там былі зачытаныя справаздачы пра ўдзел уладаў у сакавіцкіх разгонах акцыяў пратэсту, калі былі забітыя шэсьць асобаў. Справаздачу падрыхтавала адмысловая камісыя, у складзе якой, апрача афіцыйных асобаў, былі прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў і праваабаронцы. Раней прадстаўнікі камісыі абвінавацілі афіцыйныя ўлады ў тым, што яны не спынілі паліцэйскага гвалту над дэманстрантамі, якія патрабавалі спыніць перасьлед апазыцыйнага дэпутата парляманту. Часовым выканальнікам абавязкаў прэм’ер-міністра прызначаны былы першы віцэ-прэм’ер Нікалай Танаеў.
XS
SM
MD
LG