Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:29 ]  Прэм’ер-міністар Індыі наведаў Кашмір


ІСЛЯМАБАД. Сёньня прэм’ер-міністар Індыі Атал Біхары Ваджпаі наведаў інда-пакістанскую мяжу, дзе апошнімі днямі не спыняецца жорсткая перастрэлка. У сваім звароце да войска ён сказаў, што краіну чакае рашучая бітва супраць іслямскіх паўстанцаў і заклікаў змагацца да перамогі і быць гатовымі да ахвяраў. Індыя абвінавачвае Пакістан ва ўдзеле ў нядаўных атаках на аб’екты ў Кашміры. Пакістанскія ўлады рашуча адкідаюць гэтыя абвінавачаньні. Паглыбленьне крызысу у інда-пакістанскіх адносінах пераканала ЗША, Эўрапэйскі Зьвяз, Кітай і Расею ў рэальнасьці новай вайны.
XS
SM
MD
LG