Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:33 ]  Буш наведвае Нямеччыну


БЭРЛІН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прыбывае сёньня ў Нямеччыну на пачатку свайго тыднёвага эўрапейскага візыту. Сёньня і заўтра ў яго адбудуцца перамовы з канцлерам Нямеччыны Герхардам Шродэрам. Заўтра, пасьля прамовы да нямецкага парлямэнту, Буш мае накіравацца ў Расею на сутрэчу з прэзыдэнтам гэтай краіны Ўладзімерам Пуціным. Пасьля гэтага Буш таксама мае наведаць Францыю ды Італію, і скончыць візыт ўдзелам у саміце НАТО-Расея ў Рыме ды сустрэчай з Папам рымскім Янам Паўлам. У Бэрліне чакаюцца масавыя дэманстрацыі супраць візыту Буша, і ўжо мабілізавана каля 10 тысячаў паліцыянтаў. Чакаецца, што дэманстранты будуць пратэставаць супраць антытэрарыстычнай апэрацыі ЗША, супраць амэрыканскай палітыкі датычна Іраку і Бліжняга Ўсходу, супраць гандлёвай палітыкі ЗША і супраць пазыцыі Злучаных Штатаў у пытаньнях аховы навакольнага асяродзьдзя. Учора прэзыдэнт Буш заявіў, што ЗША жадаюць зняць занепакоенасьць эўрапейскіх краінаў датычна амэрыканскай гандлёвай палітыкі, Бліжняга Ўсходу, адносінаў з Расеяй ды будучыні НАТО.
XS
SM
MD
LG