ДЖАМУ (Індыя). Прэм’ер-міністар Індыі Атал Біхары Ваджпаі прыехаў у Кашмір Чакаецца, што ён наведае лінію фронту і сустрэнецца з тымі, хто застаўся жывым пасьля нападу на лягер індыйскіх вайскоўцаў у мінулым тыдні. Паведамляецца, што лідар кашмірскіх незалежнікаў Абдул Гані Лон быў застрэлены ў часе нарады ў месьце Шрынагар. Індыя абвінавачвае Пакістан у падрыхтоўцы іслямскіх ваяўнікоў, якія ўчынілі напады ў Кашміры. Пакістан адмаўляе які б там ні было ўдзел у нападах. Паміж краінамі пяты дзень ідзе жорсткая ракетна-артылерыйская перастрэлка.