Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:26 ]  Прэм'ер-міністар Індыі выехаў у Кашмір


ДЖАМУ (Індыя). Сёньня прэм’ер-міністар Індыі Атал Біхары Ваджпаі наведае Кашмір, дзе іслямскія незалежнікі працягваюць напады на вайсковыя аб’екты. Штат Джму і Кашмір, населены пераважна мусульманамі, уваходзіць у склад Індыі. Індыйскія ўлады лічаць, што іслямскія ваяўнікі праходзяць падрыхтоўку ў суседнім Пакістане. На кашмірскай мяжы з абодвух бакоў сканцэнтраваныя буйныя вайсковыя сілы. Пяты дзень ідзе жорсткая ракетна-артылерыйская перастрэлка. Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў бакі да максымальнай стрыманасьці. У чэрвені рэгіён наведае намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Рычард Армітэдж. Ён паспрабуе зьменшыць напружанасьць паміж гэтымі дзьвюма ядзернымі краінамі.
XS
SM
MD
LG