Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:50 ]  ЗША захоўвае эканамічныя санкцыі супраць Кубы


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты захаваюць рэжым эканамічнага эмбарга супраць Кубы, пакуль кубінскі лідэр Фідэль Кастра не распачне істотных дэмакратычных рэформаў. Аднак прэзыдэнт Буш зазначыў, што Вашынгтон будзе дапамагаць няўрадавым арганізацыям, якія аказваюць гуманітарную дапамогу кубінскаму народу. Паводле Буша, для таго, каб санкцыі былі адмененыя, Фідэль Кастра мусіць найперш правесьці свабодныя выбары, дазволіць дзейнасьць прафсаюзаў і вызваліць усіх палітзьняволеных.
XS
SM
MD
LG