ВАШЫНГТОН. Міністэрства Юстыцыі Злучаных Штатаў пагаджаецца, што амэрыканская сыстэма ўліку замежных студэнтаў не адпавядае патрабаваньням часу, аднак на яе замену пойдзе ня менш за восем месяцаў. Міністэрства выступіла з адпаведнай справаздачай пасьля таго, як былі выяўленыя дэталі побыту ў ЗША двух удзельнікаў нападаў 11 верасьня. У справаздачы крытыкуецца неапэратыўная і недасканалая мэтодыка працы Службы Іміграцыі і Натуралізацыі. Новая сыстэма кантролю будзе ўведзеная да студзеня 2003 году.