Вашынгтон. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты захаваюць эканамічнае эмбарга Кубы да таго моманту, пакуль прэзыдэнт Фідэль Кастра не распачне істотныя дэмакратычныя рэформы.
Аднак прэзыдэнт заявіў, што адміністрацыя ЗША будзе спрыцяць неўрадавым арганізацыям, якія аказваюць гуманітарную дапамогу кубінцам. Буш таксама даў згоду на аднаўленьне паштовай сувязі паміж ЗША і Кубай.
Некаторыя амэрыканцы – у тым ліку і былы прэзыдэнт Джыммі Картар, які наведаў Кубу на мінулым тыдні, -- заклікалі да спыненьня гандлёвых санкцыяў, паколькі яны не прывялі да дэмакратызацыі. Аднак Буш заявіў, што такі крок толькі ўзбагаціў бы Кастра і ягонае бліжэйшае атачэньне. Умовай для скасаваньня санкцыяў Прэзыдэнт ЗША назваў свабодныя выбары з удзелам незалежных міжнародных назіральнікаў, дазвол дзейнасьці прафсаюзаў і вызваленьне палітычных вязьняў.