Бэйрут. Тут забіты сын лідара экстрэмісцкай групоўкі “Народны Фронт вызваленьня Палестыны” Ахмеда Джыбрыля. Джыхад Джыбрыль, якому было сорак гадоў, загінуў у момант выбуху аўтамабіля, за рулём якога ён сам і знаходзіўся. Два кілаграмы траціла былі прымацаваныя да днішча аўтамабіля.
Джыхад Джыбрыль быў непасрэдным арганізатарам вайсковых апэрацыяў “Народнага Фронту вызваленьня Палестыны”. Гэтая групоўка, як і Хамас, узяла на сябе адказнасьць за тэрарыстычны акт у ізраільскім горадзе Натанья, які адбыўся ўчора.