ВАШЫНГТОН. Як паведаміла газэтa New York Times, выведныя службы Злучаных Штатаў адзначаюць павышаную актыўнасьць некаторых арганізацыяў, што можа сьведчыць пра падрыхтоўку новых тэрарыстычных нападаў супраць ЗША і амэрыканскіх інтарэсаў. Выведныя агенцтвы перахапілі абмен паведамленьнямі паміж кіраўнікамі «Аль-Каіды», зь якіх выцякае, што гэтая арганізацыя плянуе новы, магчыма яшчэ больш разбуральны напад. Фэдэральнае Бюро Расьсьледавяньняў Злучаных Штатаў папярэдзіла пра магчымыя пляны «Аль-Каіды» падрываць у ЗША жылыя дамы. Прэсавы сакратар ФБР Дэбі Ваерман паведаміла, што атрыманая Бюро інфармацыя – пакуль што неканкрэтная і непацьверджаная.