БУХАРЭСТ. Чакаецца, што Эўрапейскі Банк Рэканструкцыі і Разьвіцьця неўзабаве прыме новую стратэгію ў дачыненьні да Беларусі, якая прадугледжвае скарачэньне да мінімуму дзейнасьці банку ў Беларусі. Прадстаўнік Банку паведаміў нашаму радыё, што да Беларусі будзе ўжытая прыблізна такая самая стратэгія, што была прынятая летась у дачыненьні да Туркмэністану. У рамках гэтай стратэгіі Банк не дае пазыкі краіне, калі яе ўрад не праводзіць палітычных і эканамічных рэформаў. Пры гэтым працягваецца прыватнае фінансаваньне малога й сярэдняга бізнэсу. Стратэгія ў дачыненьні да Беларусі яшчэ мусіць быць канчаткова зацьверджаная кіраўніцтвам Банку.