Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:19 ]  Індыя высылае пакістанскага пасла


ДЭЛІ Індыя прапанавала сёньня паслу Пакістана пакінуць краіну на працягу тыдня. Гэта было зроблена у адказ на тэракт у Кашміры 14 траўня. Індыя заяўляе, што Пакістан непасрэдна адказны за тэракт, у выніку якога загінула 30 чалавек. Прэсавы сакратар міністэрства замежных справаў Пакістана заявіў, што рашэньне Індыі аб высылцы пасла толькі павялічыць напружанасьць у стасунках паміж дзьвюма краінамі, кожная зь якіх мае ядзерную зброю. На працягу апошніх двух дзён на індыйска-пакістанскай мяжы адбываюцца перастрэлкі. Індыя адклікала свайго пасла з Пакістану яшчэ ў сьнежні, пасьля нападу кашмірскіх сэпаратыстаў на індыйскі парлямэнт.
XS
SM
MD
LG