Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:08 ]  Арабскія краіны адмаўляюцца ад ўдзелу ў канфэрэнцыі


БЭЙРУТ Генэральны сакратар Лігі арабскіх краінаў Амр Муса заявіў, што арабскім краінам будзе цяжка ўдзельнічаць у канферэнцыі па Блізкім Усходзе, пакуль Ізраіль працягвае акупацыю і забойствы на Заходнім беразе Ярдану і ў паласе Газы. Муса заявіў гэта ў Бэйруце, пасьля заканчэньня двухдзённай сустрэчы міністраў замежных справаў арабскіх краінаў. На пачатку траўня ЗША, Эўразьвяз і Расея прапанавалі правесьці міжнародную канферэнцыю па Блізкім Усходзе, аднак арабскія краіны пакуль не далі згоды на ўдзел у канферэнцыі. На сустрэчы ў Бэйруце міністры падтрымалі ініцыятыву Савудаўскай Арабіі нармалізаваць дачыненьні арабскіх краінаў з Ізраілем у абмен на вывад ізраільскіх войскаў з палестынскіх тэрыторыяў.
XS
SM
MD
LG