Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:52 ]  У Афганістане пачалася новая ваенная апэрацыя


БАГРАМ Каля тысячы пераважна брытанскіх войскоўцаў са складу міжнароднага кантынгэнту высадзіліся ва ўсходнім Афганістане для правядзеньня новай апэрацыі пад назвай “Кандор”. Камандзер брытанскіх злучэньняў Роджэр Лэйн адзначыў, што высадка спатрэбілася пасьля нядаўняга нападу на аўстралійскія войскі ў правінцыі Пактыя. Падчас нападу кааліцыйныя сілы не панесьлі ніякіх ахвяраў. Лэйн сказаў, што галоўнай мэтай апэрацыі будзе захоп ваяўнікоў Аль-Каіды, а таксама разбурэньне інфраструктуры праціўніка. Амэрыканскі кантынгэнт падтрымае брытанцаў паветранымі сіламі.
XS
SM
MD
LG