КАРАЧЫ
Пакістанская паліцыя заяўляе, што знайшла ў магіле на ўскраіне Карачы цела амэрыканская журналіста Даніэля Пэрла, забітага іслямскімі экстрэмістамі. Паліцыя паведамляе, што недалёка ад магілы знойдзенае месца, дзе Пэрл утрымліваўся ў закладніках. Карэспандэнт "Wall Street Journal" быў выкрадзены 23 студзеня, а ў лютым амэрыканскае консульства атрымала відэастужку з запісам ягонага забойства. Зараз у пакістанскі судзе праходзіць працэс над чатырма абвінавачанымі ў выкраданьні і забойстве Пэрла.