Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:10 ]  Фармаваньне новага галянскага ўраду


ГААГА Нідэрлянскія палітыкі сёньня правялі кансультацыі з каралевай Беатрыкс наконт фармаваньня новага ўраду. У сераду ў краіне прайшлі парлямэнцкія выбары, у выніку якіх левацэнтрысцкая кааліцыя, якая кіравала краінай 8 гадоў, страціла ўладу, якая пяройдзе цяпер да правых. Першае месца на выбараў атрымала кансэрватыўная Хрысьціянска-дэмакратычная партыя, якая здабыла 43 са 150 месцаў у парлямэнце. Яе лідар Ян Пэтэр Балкенендэ, хутчэй за ўсё, узначаліць новы ўрад. Кансэрватарам давядзецца складаць кааліцыю, верагодна, з лібэраламі і папулісцкай антыімігранцкай партыяй Піма Фартэйна, які быў забіты за 9 дзён да выбараў.
XS
SM
MD
LG