Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:08 ]  Прэзыдэнт ЗША яшчэ да 11-га верасьня меў інфармацыю пра пляны бін Лядэна


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш яшчэ да трагічных падзеяў 11-га верасьня быў паінфармаваны пра тое, што міжнародны тэрарыст Усама бін Лядэн можа плянаваць захоп авіяляйнэру Злучаных Штатаў. Аднак, паводле прадстаўніка Белага Дому Ары Флайшара, кіраўніцтва краінай не магло меркаваць, што самагубцы накіруюць скрадзеныя самалёты на Ўсясьветны гандлёвы цэнтар і Пэнтагон. Флайшар сказаў, што Буш атрымаў толькі агульную інфармацыю адносна пагрозы з боку тэрарыстычнай сеткі бін Лядэна. Паведамляецца, што такія зьвесткі паступалі ад разьведвальных службаў ЗША. Заява Флайшара зробленая ў сувязі са сьледствам, якое вядзе Кангрэс ЗША ў пытаньні чаму ўрад неадэкватна адрэагаваў на папярэджаньні пра магчымыя тэракты.
XS
SM
MD
LG