Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:06 ]  Пранезалежніцкія партыі Чарнагорыі перамагаюць у выбарах


ПАДГОРЫЦА. Папярэднія неафіцыйныя вынікі выбараў у мясцовыя ворганы ўлады ў Чарнагорыі паказваюць, што пранезалежніцкія партыі атрымалі перамогу ў 11 з 19 муніцыпалітэтаў. Усяго ў галасаваньні ўзялі ўдзел прыблізна 70% выбаршчыкаў. Гэтыя вынікі паказваюць на адносіны чарнагорцаў да сакавіцкага пагадненьня паміж Чарнагорыяй і Сэрбіяй, якія дамовіліся зьмяніць характар сваіх адносінаў і зрэфармаваць Югаслаўскую Фэдэрацыю. Парляманты абедзьвюх рэспублікаў ужо ратыфікавалі пагадненьне пра новую супольнасьць, але яно мусіць быць яшчэ ратыфікаваным парлямантам Югаславіі. Канчатковыя вынікі выбараў пакажуць ці можа быць сфармаваная новая палітычная кааліцыя ці Чарнагорыі ўсё ж давядзецца праводзіць датэрміновыя парляманцкія выбары.
XS
SM
MD
LG