БРУСЭЛЬ
Дыпляматы Эўразьвязу дасюль ня могуць пагадзіцца наконт умоваў прыняцьця 13 палестынскіх ваяўнікоў, высланных з Ізраілю пасьля заканчэньня процістаяньня у Храме Раства Хрыстовага ў Бітлеэме. Ізраіль называе іх тэрарыстамі і дазволіў ім пакінуць Храм на умовах выязду з краіны. 6 дзяржаваў Эўразьвязу – Бэльгія, Ірляндыя, Італія, Грэцыя, Гішпанія і Партугалія – пагадзіліся прыняць у сябе гэтых палестынцаў, якія знаходзяцца пакуль на Кіпры. Тым ня меньш, дасюль ня вызначаныя некаторыя прававыя і тэхнічныя пытаньні пераезду палестынцаў