Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:21 ]  У Казахстане трое дзетдомаўцаў забілі шасьцярох чалавек


АЛМААТЫ У паўночным казахстанскім прамысловым горадзе Паўладар трое дзетдомаўцаў-падлеткаў забілі шасьцярох чалавек. 16 і 17 гадовыя хлопцы забілі медсястру, вартаўніка, выхавацеля і памочніка выхавацеля, а таксама двух сваіх адналеткаў з дзіцячага дому. Пасьля гэтага яны спрабавалі падпаліць дзетдом. Яшчэ адзін хлопец выжыў і дастаўлены ў шпіталь у крытычным стане. Затрыманы прызналіся ў забойстве і заявілі, што яно ўчыненае на знак пратэсту супраць жорсткіх умоваў выхаваньня ў дзетдоме
XS
SM
MD
LG