Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:22 ]  Расея і НАТО ўтварылі сумесную Раду


РЭЙК’ЯВІК Міністры замежных справаў Расеі і краінаў НАТО падпісалі сёньня ў сталіцы Ісьляндыі дамову аб утварэньні адмысловай Рады «НАТО-Расея». У рамках гэтай структуры Расея і 19 краінаў Альянсу будуць супрацоўнічаць як роўныя партнэры ў праблемах бясьпекі. Афіцыйная прэзентацыя Рады пройдзе ў Рыме 28 траўня падчас саміту НАТО. Выступаючы пасьля сустрэчы з міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым, Гэнеральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан заявіў, што новая структура дазволіць Расеі як “роўнаму партнэру” супрацоўнічаць разам з краінамі альянсу у пытаньнях барацьбы з тэрарызмам, зброі масавага зьнішчэньня і антыкрызіснага кіраваньня. Робэртсан паведаміў, што Расея і НАТО захаваюць права прыняцьця аўтаномных рашэньняў. Ігар Іваноў заявіў, што Расея разглядае ўтвораную Раду як найбольш важны элемэнт у пабудове бясьпекі Эўропы.
XS
SM
MD
LG