Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:14 ]  Шарон назваў палестынскія ўлады «рэжымам тэрору»


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі прэм’ер-міністар Арыель Шарон заявіў сёньня, што ён не адновіць мірныя перамовы пакуль палестынскія ўлады не правядуць кардынальных унутраных рэформаў. Выступаючы перад парлямэнтам, Шарон назваў палестынскія ўлады “карумпаваным рэжымам тэрору”. Ён сказаў, што Ізраіль не ўключыцца ў мірныя перамовы, пакуль ня спыняцца тэрарыстычныя напады і заклікі да гвалту. Паводле Шарона, ягоная краіна таксама пакідае за сабой права ваенных дзеяньняў на Заходнім беразе Ярдану, каб прадухіліць далейшыя напады на ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG