РЭЙК’ЯВІК. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў прыляцеў у сталіцу Ісьляндыі для ўдзелу ў сустрэчы зь міністрамі замежных справаў краінаў НАТО. У цэнтры ўвагі перамоваў будзе стварэньне адмысловай Рады «НАТО-Расея», у рамках якой Расея разам зь 19 краінамі Альянсу будзе абмяркоўваць пытаньні супольнай бясьпекі.