Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:41 ]  Шымон Пэрэс скрытыкаваў пастанову партыі Лікуд


ЕРУСАЛІМ. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс скрытыкаваў пастанову кіраўнічай партыі Лікуд, якая выступіла супраць стварэньня палестынскай дзяржавы. Сёньня прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон закране сёньня гэтае пытаньне падчас выступу перад дэпутатамі парлямэнту. Лідэр Лікуду Шарон не падтрымвае пастанову сваёй партыі, прынятую сёньня раніцай. Трыццаць дэпутатаў сёньня падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем ад Шарона растлумачыць сваю пазыцыю наконт палестынскай дзяржавы.
XS
SM
MD
LG