Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:53 ]  У Рэйк'явіку распачынаецца двухдзённая сустрэча міністраў замежных справаў краінаў НАТА


РЭЙК’ЯВІК. Сёньня ў сталіцы Ісляндыі распачынаецца двухдзённая сустрэча міністраў замежных справаў краінаў НАТА. Асноўная тэма – стварэньне Рады НАТА – Расея. Чакаецца, што ў гэтым пытаньні будзе дасягнутая канчатковая згода. Бакі плянуюць падпісаць адпаведны дакумэнт у часе НАТАўскай сустрэчы на вышэйшым узроўні, з удзелам расейскага боку, 28 траўня. Рада НАТА – Расея дазволіць Маскве роўнае партнэрства ў абмежаваным коле пытаньняў дытычных абароны. Таксама ў Рэйк’явіку адбудзецца перагляд дзевяці кандыдатураў у Паўночна-атлянтычную супольнасьць, якія будуць запрошаныя на сустрэчу ў вярхох, што пройдзе ў лістападзе ў Празе.
XS
SM
MD
LG