Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:43 ]  СНД стварае адзіны вайсковы штаб


МАСКВА Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў паведаміў сёньня, што прадстаўнікі краінаў-удзельніц Дамовы аб калектыўнай бясьпецы СНД пагадзіліся стварыць адзіны вайсковы штаб пад расейскім камандаваньнем. Іваноў зрабіў гэтую заяву пасьля сустрэчы ў Маскве міністраў абароны і замежных справаў шасьці краінаў-удзельніц дамовы –Беларусі, Расеі, Арменіі, Казахстану, Кыргыстану і Таджыкістану. Паводле словаў Іванова, міністры будуць рэкамэндаваць прэзыдэнтам сваіх краін стварыць такі вайсковы штаб падчас заўтрашняга саміту ў Маскве. Іваноў сказаў, што на чале гэтай структуры будзе начальнік галоўнага штабу расейскіх войскаў Анатоль Квашнін.
XS
SM
MD
LG