Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:44 ]  Ясір Арафат наведаў раёны ізраільска-палестынскага канфлікту


БЭТЛЕЕМ. Палестынскі лідэр Ясір Арафат наведаў сёньня мясьціны на Заходнім беразе ракі Ярдан, дзе падчас нядаўнага ізраільскага ўварваньня ішлі баі. Арафат прыляцеў на ярданскім вайсковым гелікоптары зь места Рамала ў Бэтлееем, дзе наведаў Царкву Нараджэньня Хрыстовага – месца пяцітыднёвага канфлікту паміж узброенымі палестынцамі ды ізраільскімі вайскоўцамі. Палестынскі лідэр таксама наведаў Джэнін. Але ён скасаваў пляны наведаць лягер уцекачоў у Джэніне, які быў разбураны ізраільскімі сіламі, бо натоўп палестынцаў, які вітаў Арафата мог выйсьці з-па кантролю. Сёньняшні візыт Арафата -- першы ягоны выезд з Рамалы ад часу, як у мінулым сьнежні ізраільцы затрымалі яго ў гэтым мястэчку.
XS
SM
MD
LG