Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:40 ]  ЗША і Расея дасягнулі пагадненьня ў справе скарачэньня ядзернай зброі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнты ЗША і Расеі заявілі сёньня, што Вашынгтон і Масква дасягнулі канчатковага пагадненьня ў справе скарачэньня стратэгічнай ядзернай зброі. Выступаючы сёньня ў Белым доме, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сказаў, што ён чакае падпісаньня пагадненьня падчас сустрэчы з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным напрыканцы гэтага месяца. Паводле словаў Буша, гэта чарговы крок да сканчэньня “Халоднай вайны”. У сваю чаргу Пуцін выказаў задавальненьне працай прадстаўнікоў ЗША і Расеі на цяперашніх перамовах у Маскве, дзе быў падрыхтаваны дакумэнт. Згодна з пагадненьнем, Расеі і ЗША будзе дазволена мець ад 1.700 да 2.200 ядзерных баегаловак для ракетаў дальняга радыюсу дзеяньня. На сёньня кожная краіна мае права на 6.000 такіх баегаловак. Пакуль невядома, ці канчаткова зьнятыя супярэчнасьці ў падыходах ЗША і Расеі да скарачэньня. Масква выступала супраць плянаў ЗША не зьнішчаць, а захоўваць некаторыя з дэмантаваных баегаловак.
XS
SM
MD
LG