Казахстан. На Касмадроме Байканур абрынуўся дах зборачнага корпусу, вышыня корпусу – каля ста мэтраў. Лёс васьмі чалавек, якія ў момант здарэньня працавалі на даху, пакуль што застаецца невядомы. У савецкі час гэты корпус прызначаўся для зборкі караблёў шматразовага выкарыстаньня “Буран”. Байканур знаходзіцца на тэрыторыі Казахстану, аднак выкарыстоўваецца расейскім касьмічным агенцтвам.