Каракас. У сталіцы Вэнэсуэлы больш як сто тысячаў чалавек прынялі ўдзел у маніфэстацыі ў памяць аб сямнаццаці загіблых пад час антыўрадавых выступаў, якія адбыліся месяц таму. Апазыцыя абвінавачвае прэзыдэнта Вэнэсуэлы Ўго Чавэса ў тым, што ён загадаў распачаць па дэманстрантах стрэляніну. Удзельнікі маніфэстацыі перакананыя, што пракуратура кантралюецца прэзыдэнтам, і запатрабавалі незалежнага сьледства.