Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:42 ]  У Пакістане працягваецца працэс над забойцамі журналіста


ГАЙДЭРАБАД (ПАКІСТАН). Сёньня ў Пакістане быў працягнуты судовы працэс на чатырма асобамі, абвінавачанымі ў забойстве амэрыканскага журналіста Дэніэла Пэрла. Сёньня на судзе сьведчыў супрацоўнік амэрыканскага ФБР, які распавёў як аналіз электроннай пошты дазволіў высачыць чатырох падазраваных у выкраданьні і забойстве журналіста. Працэс над ісьлямскім экстрэмістам Шэйхам Умарам і трыма ягонымі паплечнікамі адбываецца ў адмысловым антытэрарыстычным судзе ў турме за 160 кілямэтраў на поўнач ад Карачы.
XS
SM
MD
LG