ВАШЫНГТОН. Былы агент Фэдэральнага Бюро Расьсьледаваньняў Злучаных Штатаў Робэрт Хансэн быў засуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне за шпіянаж на карысьць Масквы на працягу 22 гадоў. Паводле дамовы з абвінаваўчым бокам, Хансэн прызнаў сябе вінаватым у 15 пунктах абвінавачаньня ў шпіянажы і кансьпірацыі, каб пазьбегнуць сьмяротнага пакараньня. Усяго ад 1979 да 2001 году Хансэн атрымаў ад уладаў Савецкага Саюзу і пазьней Расеі за перадачу сакрэтнай інфармацыі 1 мільён 400 тысячаў даляраў у наяўнай валюце і ў брыльянтах. Сярод прададзенай інфармацыі – зьвесткі пра падвойных агентаў, спосабы перахопу савецкай сатэлітнай сувязі і пляны адказу на магчымы ядзерны напад.