БЭТЛІЕМ. Набліжаецца заканчэньне пяцітыднёвай аблогі Царквы Раства Хрыстовага ў месце Бэтліем, што на Заходнім беразе Ярдану. Кіпр заявіў, што возьме да сябе 13 палестынскіх ваяўнікоў, якія цяпер знаходзяцца ў царкве, да часу пакуль яны атрымаюць жыхарства на выгнаньні, хутчэй за ўсё ў шэрагу эўрапэйскіх краінаў. Чакаецца, што гэтых 13 палестынцаў забярэ і прывязе на Кіпр вайсковы самалёт Вялікай Брытаніі. Адпаведнае пагадненьне было дасягнутае пры дапамозе Эўразьвязу, які ўзяў на сябе ўсе працэдурныя пытаньні. 26 іншых, падазроных на ўдзел у палестынскіх ваяўнічых групоўках, будуць зьмешчаныя ў вязьніцу ў Паласе Газа, у той час як астатнія мірныя жыхары, якія хаваюцца ў царкве, будуць адпушчаныя.