Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:03 ]  На слуханьнях Гельсынкскай камісіі згадвалі Беларусь


ВАШЫНГТОН. У Гельсынкскай камісіі Кангрэсу Злучаных Штатаў адбыліся слуханьні ў справе барацьбы зь міжнародным тэрарызмам. Падчас слуханьняў сярод іншага абмяркоўвалася пытаньне аб продажы беларускай зброі Іраку. Гэтае пытаньне закрануў сустаршыня Гельсынкскай камісіі сэнатар Крыстафэр Сьміт. Дзейны старшыня АБСЭ Антоніў Мартыньш да Круш выказаў шкадаваньне з прычыны неканструктыўнай пазыцыі беларускіх уладаў у справе кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску.
XS
SM
MD
LG