Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:07 ]  Пакістанскія сілы бясьпекі прыведзеныя ў стан падвышанай боегатоўнасьці


КАРАЧЫ (Пакістан). Пакістанскія сілы бясьпекі прыведзеныя ў стан падвышанай боегатоўнасьці ў сувязі з тэрактам, у часе якога самагубца накіраваў наладаваны выбухоўкай аўтамабіль на аўтобус у якім былі супрацоўнікі францускай фірмы, што працуюць паводле кантракту з ваенна-марскім флётам краіны. Загінулі 11 французаў і тры пакістанцы. 23 чалавекі шпіталізаваныя. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што на барацьбу супраць тэрарызму будуць кінутыя ўсе сілы і дадаў, што мэта тэрарыстаў – дэстабілізацыя краіны. Паводле францускіх і пакістанскіх уладаў тэракт, хутчэй за ўсё, арганізаваны групоўкай “Аль Кайда”. Адказнасьці за бамбаваньне ня ўзяў на сябе ніхто. Дзяржаўны дэпартамант ЗША назваў напад агідным актам гвалту супраць двух бліжэйшых сваіх саюзьнікаў у барацьбе супраць міжнароднага тэрарызму. Гэта быў трэйці тэракт у Пакістане сёлета, пасьля забойства журналіста Даніэла Пэрла і сакавіцкага выбуху гранаты ў царкве, ад якога загінулі пяць чалавек.
XS
SM
MD
LG