КАБУЛ. Сёньня канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар распачынае свой візыт у Афганістан. Чакаецца, што ў Кабуле ён правядзе перамовы з кіраўніком часовай адміністрацыі краіны Хамідам Карзаем і сустрэнецца з былым каралём Афганістану Мухамэдам Захір Шахам. У цэнтры перамоваў – аднаўленьне эканомікі і дэмакратычных інстытутаў краіны. У складзе дэлегацыі Шродара знаходзяцца нямецкія бізнэсмэны. Чакаецца, што канцлер таксама сустрэнецца зь нямецкімі міратворцамі са складу міжнародных сілаў бясьпекі. Пасьля заканчэньня візыту ў Афганістан Шродар наведае Ўзбэкістан і Казахстан.