Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:02 ]  Падазроны на забойства Фартайна паўстаў перад судом


АМСТЭРДАМ. У сераду ў Амстэрдаме перад судом паўстаў 32-гадовы галяндзец, якога падазраюць у забойстве скрайне правага палітыка Піма Фартэйна. Падазроны быў затрыманы з пісталетам у руках неўзабаве пасьля замаху. Адвакаты паведамілі, што ягонае ймя Волькэрт ван дэр Граф, і што ён – актыўны абаронца навакольнага асяродзьдзя. Матывы забойства пакуль не названыя. Ван дэр Графу пагражае таксама абвінавачаньне ў нелегальным валоданьні зброяй. Забойства адбылося за 9 дзён да парляманцкіх выбараў у Галяндыі. Пім Фартэйн узначальваў нядаўна створаную папулісцкую радыкальную партыю, якая патрабавала забароны на іміграцыю ў краіну выхадцаў з мусульманскіх краінаў, а таксама моцнага скарачэньня сацыяльных выдаткаў. Раней, прэм’ер-міністар Галяндыі Вім Кок паведаміў, што заплянаваныя на 15 травеня ўсеагульныя выбары пройдуць у тэрмін.
XS
SM
MD
LG