БРУСЭЛЬ. Эўрапэйская Камісыя абвесьціла прапанову стварыць аб’яднаны корпус памежнікаў краінаў Эўразьвязу. Прадстаўнік Эўразьвязу сказаў, што патрэбна сумесна несьці цяжар патруляваньня зьнешніх межаў сяброў Зьвязу. Прапанова мусіць быць ухваленая усімі 15 краінамі-удзельніцамі. На думку афіцыйных асобаў, гэта палепшыць магчымасьці барацьбы з міжнародным тэрарызмам, арганізаванай злачыннасьцю, а таксама дазволіць больш эфэктыўна кіраваць іміграцыяй, аднак ня будзе перашкодай для наведаньня краінаў Эўразьвязу грамадзянамі зь іншых краінаў.