БЭТЛІЕМ. Пяцітыднёвая аблога Царквы Нараджэньня Хрыста амаль скончаная. Чакаецца, што Ізраіль адвядзе свае аддзелы адразу пасьля дасягненьня адпаведнага пагадненьня. Паводле ўмоваў дамовы 13 палестынцаў, якіх Ізраіль лічыць ваяўнікамі, будуць адпраўленыя на выгнаньне ў Італію, а 26 чалавек – зьняволеныя ў вязьніцу ў Паласе Газа. Як выглядае, пакуль што італянскія ўлады адмаўляюцца прыняць палестынскіх уцекачоў.