Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:23 ]  ЗША ня будуць удзельнічаць у працы Міжнароднага Суду


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты сёньня афіцыйна адмовіліся ад абавязкаў удзелу ў працы Міжнароднага Крымінальнага Суду. Адміністрацыя прэзыдэнта Джорджа Буша накіравала адмысловы ліст Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў, у яім заявіла, што пакідае за сабой права ігнараваць загады і пастановы суду. Шмат хто з амэрыканскіх сэнатараў выступілі супраць удзелу ЗША ў дзейнасьці міжнароднага суду, цьвердзячы, што суд можа быць выкарыстаны для ўзбуджэньня палітычна матываваных справаў супраць амэрыканскіх палітычных і вайсковых дзеячоў.
XS
SM
MD
LG