Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:22 ]  Арафат абвінавачваецца ў каардынацыі тэрарызму


БРУСЭЛЬ. Як паведамляе Эўрапейская камісія, Эўразьвяз сур’ёзна ставіцца да ізраільскай справаздачы, дзе палестынскі лідэр Ясір Арафат абвінавачваецца ў каардынацыі тэрарыстычных нападаў. Камісар Эўразьвязу ў міжнародных пытаньнях Крыс Патэн заявіў, што камісія вывучыць усе наяўныя сьведчаньні, як толькі яны будуць пададзеныя ізраільскімі ўладамі. Чакаецца, што згаданую справаздачу абмяркуюць заўтра ў Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і ізраільскі прэм’ер Арыэль Шарон. Палестынскія ўлады назвалі абвінавачаньні на адрас Арафата сфабрыкаванымі.
XS
SM
MD
LG